Экономика

Палітолаг: «Пад навядзеньнем парадку Лукашэнка разумее павялічэньне падатковай нагрузкі на ІП»

Валер Карбалевіч — пра малы бізнэс.

— Ну вось дайшла чарга і да індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Прарэдзілі вялікі, сярэдні бізнэс, цяпер узяліся за зусім дробны, — разважае Валер Карбалевіч. — У чым жа правініліся ІП? Адказ просты: мала грошай плацяць у бюджэт.

«Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі. Таму трэба тут навесьці парадак», — заявіў Лукашэнка на нарадзе 22 ліпеня.

Пад навядзеньнем парадку Лукашэнка разумее павялічэньне падатковай нагрузкі на ІП. Усё зразумела, дэфіцыт бюджэту расьце, грошай не хапае, іх трэба недзе ўзяць.

Толькі як на гэтым тле выглядаюць аптымістычныя заявы, што мы не баімся санкцый, што валавы прадукт вырас на 3,5%? Калі эканоміка расьце, то чаму адначасова павялічваецца бюджэтны дыфіцыт?

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)