Шэраг краінаў Эўразьвязу прапануюць новыя эканамічныя санкцыі супраць Менску
Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Абмеркаваньне прапановаў чакаецца на гэтым тыдні ў Эўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краінаў Эўразьвязу. Паводле адной з крыніцаў Радыё Свабода, ня ўсе зь іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя.
Прапануецца пашырыць сьпіс высокатэхналягічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасьці, прапануецца забараніць:
- Экспарт у Беларусь тавараў, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял
- Экспарт так званых «тавараў раскошы»
- Экспарт тавараў для авіяцыйнай і аэракасьмічнай прамысловасьці
- Экспарт тавараў для нафтагазавай прамысловасьці
- Экспарт тавараў і тэхналёгій для мараходнай прамысловасьці
Таксама прапануецца забараніць уезд у Эўразьвяз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забароны для фінансавага сэктару Беларусі — у прыватнасьці на прыём дэпазытаў зь Беларусі.
Адзначаецца, што апошнім часам Беларусь значна нарасьціла імпарт шэрагу тавараў, у тым ліку аптычных прыбораў і дэталяў для грузавікоў, а гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца Расеяй у яе вайне супраць Украіны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное