Общество

Фотафакт. У Кіеве адкрылі мемарыяльную дошку Канстанціну Астрожскаму

Герою легендарнай Аршанскай бітвы.

У Кіева-Пячорскай лаўры ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку князю Канстанціну Астрожскаму ў 509-ю гадавіну разгрому маскоўскага войска ў бітве пад Оршай, пiша Наша Нiва.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Украіны, Польшчы і Літвы, вайскоўцы 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Астрожскага і прадстаўнікі палка Кастуся Каліноўскага.

Пасля набажэнства і адкрыцця памятнай дошкі князю Канстанціну Астрожскаму адбылося ўзнагароджанне байцоў палка Каліноўскага ўзнагародамі Рады БНР.

читайте также

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)