Чаму штарміць беларускі футбол?
Далёка ў Японіі гудуць Алімпійскія гульні, але зараз – зноў пра шматпакутны наш футбол, з якім ніколі не засумуеш.
Сяргей Гурэнка — новы галоўны трэнер у Салігорску. Фота прэс-службы ФК «Шахцёр»
Самыя гучныя медыйныя штуршкі «сейсмолагі» надоечы зафіксавалі ў Салігорску. Мясцовы «Шахцёр» раптам вырашыў змяніць галоўнага трэнера.
Знешне ўсё выглядае даволі слушна. Украінскі спецыяліст Раман Грыгарчук атрымаў ад кіраўніцтва «імпічмент» пасля журботных вынікаў каманды ў еўракубках.
Сапраўды, там «Шахцёр» меў надта бледны выгляд. Спачатку з трэскам вылецеў з Лігі чэмпіёнаў — двойчы прайграў у кваліфікацыі балгарскаму «Лудагорцу». А
затым салігорцы ўвогуле пляснуліся тварам у гразь: спусціўшыся ў суцяшальную Лігу канферэнцый, саступілі ў намінальна хатняй гульні ў Венгрыі сціплай камандачцы «Фола» з Люксембурга.
Лік таго матчу — 1:2, і ён не крытычны — і ўласна не ставіў крыж на далейшым еўракубкавым выступе дзеючага беларускага чэмпіёна.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное