Коктейль

З’явіліся паштоўкі па малюнках і тэкстах Паўла Севярынца

Новы набор паштовак «У сэрцы Беларусь» выдалі да Вялікадня.

Паштоўкі створаны на малюнках і тэкстах Паўла Севярынца.

— За гэтыя амаль два гады Павел даслаў каля 200 лістоў мне і каля 100 лістоў сыну, большасць якіх з малюнкамі, — расказала жонка палітвязня Вольга Севярынец. — Усе малюнкі і лісты мы з пяшчотай захоўваем, перачытваем, а некаторыя ілюстрацыі далей ідуць сваім шляхам у паштоўках і разлятаюцца па свеце.

Мы, як і планавалі, паспелі да Вялікадня і хочам парадаваць сяброў і проста добрых людзей новым наборам паштовак. Гэты набор называецца «У сэрцы Беларусь». Цытаты і малюнкі ў гэтым наборы паштовак цалкам новыя».

Набыць набор можна па тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)