Общество
Юлія Аляксандрава

«Жыве Барыс Кіт і жыве Беларусь!»

100-гадовы юбілей «стоадсоткавага беларуса», «волата чалавецтва», сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта адзначылі на яго Радзіме.

– Пакуль у беларускім акіяне водзяцца такія рыбіны, мы не прападзем! – прагучала са сцэны.

Сапраўдная беларуская інтэлігенцыя адзначыла 6 красавіка соты дзень народзінаў свайго славутага земляка Барыса Кіта, дзелячыся ўспамінамі і ўражаннямі ад сустрэч з ім.

Станіслаў Шушкевіч

Заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў

Жвавы, добразычлівы, гаваркі, гасцінны, чалавек справы,– у такіх эпітэтах сышліся, бадай, усе прысутныя, дадаючы, што літаральна праз некалькі хвілін пасля першай размовы з Барысам Кітом, з’яўлялася адчуванне, быццам яны даўно знаёмыя.

Уладзімір Арлоў

Сам юбіляр на вечарыне не прысутнічаў з прычыны не вельмі моцнага здароўя, але вітанне ад яго зачытала прысутным Лідзія Савік, давераная асоба і першы біёграф Барыса Кіта.

– Узгадваючы сваё жыццё я шырэй бачу панараму пакутнага, а ў нечым і шчаслівага, стагоддзя, – падзяліўся ў свім лісце Барыс Кіт.

Дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Наваградка Тамара Вяршыцкая

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка чытае ўрывак з рамана Васіля Якавенкі «Пакутна век», дзе адным з галоўных герояў з’яўляецца Барыс Кіт.

Сапраўдны грамадзянін свету, які заўсёды заставаўся сапраўдным беларусам – тыя словы, якія, відаць, добра апісваюць жыццёвы шлях і жыццёвую пазіцыю Барыса Кіта.

– Крэда Барыса Кіта, пра якое ён сам казаў: «Усё, што я рабіў і раблю ў жыцці, раблю для Беларусі і яе славы!», – нагадаў акадэмік Радзім Гарэцкі. – Пакуль жывуць такія вялікія беларусы, як Барыс Кіт, будзе вечна жыць Беларусь! Жыве Барыс Кіт і жыве Беларусь!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)