Общество

«Забаранялі гаварыць пра «Вагнэра» і пра сьмерць Макея»

Праваабаронца Леанід Судаленка ў інтэрв’ю Радыё Свабода расказаў пра ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення. Прапануем фрагмент пра забароненыя тэмы ў калоніі.

— Узяць, напрыклад, права на ліставаньне, на зносіны з воляй, нібыта гарантаваныя Крымінальна-папраўчым кодэксам з моманту арышту да вызваленьня. У СІЗА я атрымліваў па 20 лістоў на дзень — ад сваякоў, сяброў, нават незнаёмых мне людзей. А ў калёнію даходзілі лісты толькі ад жонкі і цешчы. Меў размову пра гэта з цэнзарам, але нічога не зьмянілася. Зразумеў, што гэта ў іх такі загад — абмежаваць нашыя, палітычных вязьняў, кантакты. Нават у тэлефонных размовах з сваякамі былі абмежаваньні.

Паводле праваабаронцы, у калёніі міліцыянты адкрыта праслухоўвалі ўсе тэлефонныя размовы асуджаных і нават давялі пэўны сьпіс тэмаў, якія было забаронена абмяркоўваць.

— Нічога нельга было гаварыць пра палітыку, ня дай Бог сказаць імя Лукашэнкі. Нічога пра вайну ва Ўкраіне, у тым ліку пра групоўку «Вагнэр». Ды што там, нават адмыслова абгаварылі, каб нічога не гаварылі пра загадкавую сьмерць Макея.

Кантроль за перамовамі асуджаных адбываўся праз адмысловы камутатар, тлумачыць Леанід Судаленка:

— На тэлефонным пункце сядзеў опэр, які мог падключыцца да любой размовы і паслухаць, каго трэба. Памятаю два выпадкі, калі пасьля такога праслухоўваньня парушальнік адправіўся ў ШЫЗА.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(14)