Общество

Як будзе выглядаць гатэль «Кемпінскі» ў Мінску

У 2013 г. каля Цырку з’явіцца дзевяціпавярховы шматфункцыянальны комплекс. Міністэрства культуры не выключае захавання гістарычных будынкаў першай мінскай электрастанцыі і адаптацыю іх у будучы комплекс, паведамляе «Наша Ніва».

Напрыканцы лістапада 2009 года ў часе абмеркавання перспектыў развіцця беларускай сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падкарэктаваны генеральны плана Мінска да 2030 года. У тым ліку найвышэйшае адабрэнне атрымалі планы пабудовы новага шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем «Кемпінскі», паведамляе «Наша нiва». Комплекс мае паўстаць ў 2013 годзе на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. Праектаваннем зоймецца маскоўская архітэктурная майстэрня «SPeeCH», якая ўжо спраектавала гатэлі «Kempinski» ў Ніжнім Ноўгарадзе і Кіеве.

Як жа будзе выглядаць шматфункцыянальны комплекс з гатэлем «Кемпінскі» ў раёне Белдзяржцырку? Ён будзе складацца з чатырох будынкаў — гатэль, два корпусы апартаментаў і офісны блок. Гатэльная частка будзе звернутая да Свіслачы, офісная — да праспекту. Агульная плошча комплексу сягае 50000 кв.м., з іх падземная частка з паркінгам — каля 18 тысяч кв.м. Цікава, што інфармацыя пра колькасць паверхаў будучага комлексу ў розных крыніцах розная. Так, на сайце кампаніі-праекціроўшчыка гаворыцца пра 10 паверхаў, а Агенцтва архітэктурных навінаў паведамляе пра 9. Ёсць адрозненні і ў выявах гатэльнага комплексу: на сайце «SPeeCH» будучы гатэль выглядае вышэйшым.

Выгляд з боку праспекта Незалежнасці

Выгляд з боку Свіслачы

Пешаходная зона

Выгляд з боку Кастрычніцкай плошчы

Будынкі першай мінскай электрастанцыі. Фота globus.tut.by

Нагадаем, што гатэльны аператар «Кемпінскі» не ўпершыню да будаўнічых пляцовак Мінска. Папярэдні праект, які прадугледжваў пабудову хмарачосу на Кастрычніцкай на грошы сірыйскага інвестара, праз фінансавы крызіс, падаецца, адкладзены на няпэўны час. Сам праект спецыялісты расцанілі, як пагрозу цэласнасці ансамбля Кастрычніцкай плошчы і сілуэту Верхняга гораду.

Між тым гісторыкі заклапочаны лёсам будынка першай мінскай электрастанцыі – помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст. Яны баяцца, што электрастацыя можа быць прынесена ў ахвяру будачаму гатэльнаму комплексу. Але міністэрства культуры не выключае захавання гістарычных будынкаў і адаптацыю іх у будучы гатэльны комплекс, піша «Наша нiва».

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч атрымаў ліст ад намесніка міністра Мінкультуры Віктара Кураша, у якім вядзецца пра магчымае захаванне помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст. — будынкаў першай мінскай электрастанцыі — у складзе будучага гатэльнага комплексу.

– У ходзе праектавання на прылеглай тэрыторыі шматфункцыянальнага цэнтра, зыходзячы з дзеючых у сусветнай практыцы правіл, неабходна забяспечыць экспанаванне гістарычных будынкаў і іх адаптацыю ў сучасны архітэктурны ансамбль, — гаворыцца ў лісце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)