Общество
Генадзь Косараў, “Заўтра тваёй краiны”

Як беларусам сваю мову ратаваць?

Апошнімі гадамі звужаецца кола ўжытку беларускай мовы. Асабліва ў адукацыйным плане. Што могуць зрабіць беларусы, каб іх родная мова не трапіла неўзабаве ў спіс тых, што адышлі ў нябыт?

Сродак 1. Патрабаваць дакументацыю на беларускай мове

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заклікае ўсіх грамадзян, каб тыя карысталіся беларускай мовай ва ўсіх абставінах, напрыклад, пры запаўненні фармуляраў, анкет, дакументаў, даведак, бо гэта адпавядае нават недасканаламу дзейнаму заканадаўству. Яно дае магчымасць карыстацца і беларускай, і рускай мовамі, хаця пераважная большасць дакументацыі друкуецца толькі па-расейску. Людзі, па словах старшыні ТБМ, маюць права патрабаваць ад службоўцаў прадастаўляць ім усю дакументацыю на беларускай мове і не запаўняць дакументы пры адмове ў такім прадастаўленні.

Сродак 2. Вызваліць ад усіх падаткаў выданні на беларускай мове

На думку намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, карныя механізмы ў такім далікатным пытанні, як мова, з’яўляюцца малаэфектыўнымі. Івашкевіч прыгадвае пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі абмяркоўваліся пытанні падтрымкі беларускай мовы.

— Мы з выдаўцом газеты “Свабода” Паўлам Жуком звярнуліся да старшыні адпаведнай камісіі Вярхоўнага Савета Ніла Гілевіча з прапановай выступіць з заканадаўчай ініцыятывай, каб у мэтах падтрымкі развіцця беларускай мовы і культуры вызваліць ад усіх падаткаў выраб і продаж газет, кніг, аўдыё— і відэапрадукцыі, рэкламы на беларускай мове, — распавядае Віктар Івашкевіч.

Тады гэтая ідэя ў такім варыянце не знайшла падтрымкі ў старшыні камісіі Вярхоўнага Савета. Але сёння намеснік старшыні Партыі БНФ лічыць, што такі захад, а не прымус насельніцтва размаўляць па-беларуску, можа дапамагчы выправіць становішча. Нават простыя людзі, калі чуюць прапанову наконт такіх льгот, падтрымліваюць гэтую ідэю.

— Матэр’яльнае заахвочванне прынясе больш карысці, чым размахванне карнай дубінаю, — падсумоўвае Віктар Івашкевіч.

Працяг тэксту чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)