Общество
Генадзь Косараў, “Завтра твоей страны”

Як беларусам нацыяй стаць?

Сёння грамадзяне Беларусі расколатыя на два лагеры. Яны жывуць пад двума сцягамі, маюць два гербы і дзве дзяржаўныя мовы. Грамадства раз’яднанае не толькі палітычна, але і на грунце стаўлення да розных перыядаў мінуўшчыны і гістарычных падзеяў і суб’ектаў. Як яго кансалідаваць? Пяць рэцэптаў ад экспэртаў “Заўтра тваёй краіны”.

Краіна павінна мець сваіх герояў

Сёння дзяржава не ў той бок накіроўвае працу з моладдзю, каб маладыя людзі маглі лічыць сябе беларусамі, лічыць музыкант, літаратар і мастак Лявон Вольскі:

-- Моладзевая дзяржаўная палітыка – гэта крах. Усе гэтыя БРСМы, святкаванні 90-годдзя камсамолу ў дзяржаве, дзе ніякага камсамолу ўжо 20 гадоў як няма – “всё это было бы смешно, когда бы не было так грустно”. Людзей, якія не атаясамліваюць сябе з камуністычнай мінуўшчынай, цяжка правабіць такімі ідэямі, -- мяркуе лідэр рок-гурта NRМ. -- Каб не было ў 1937-м годзе практычна татальнага вынішчэння беларуска арыентаванай інтэлігенцыі ў нашай краіне, мы б зараз не вялі ніякай размовы пра самаідэнтыфікацыю і ідэнтычнасць беларусаў.

Паводле словаў эксперта, у пэўнай ступені кансалідаваць грамадства можна было б з дапамогаю вобразаў пэўных нацыянальных, гістарычных герояў.

З Вольскім пагаджаецца і загадчыка кафедры гісторыі і беларусазнаўства Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Сяргей Новікаў.

-- Я падзяляю думку, што для кансалідацыі павінна быць гістарычная глеба, - кажа навуковец. – Міф альбо міфы, якія стварылі ў нашай краіне, праіснавалі пэўны час, але ж ён на тое і міф, што калісці стане бурбалкай, а бурбалка абавязкова лопаецца. Такіх бурбалак ужо шмат палопалася, таму патрэбна сапраўды праўдзівая глеба, і нельга пакідаць па-за межамі сённяшняга светапогляду любы факт айчыннае гісторыі. І чым больш праўдзівай будзе наша гісторыя, тым больш надзейнай глебай будзе яна для нашай нацыянальнай кансалідацыі.

 

Усё пачнецца з дыялогу

Паводле палітолага Валерыя Карбалевіча, няма нічога кепскага ў тым, што ўлады спрабуюць выхоўваць патрыятызм сярод моладзі і наогул насельніцтва Беларусі праз прыклады дасягненняў у спорце, разнастайных конкурсах і гэтак далей. Але важнай застаецца менавіта праблема яднання грамадства.

-- Немагчыма нейкая кансалідацыя нацыі, грамадства ва ўмовах таго фундаментальнага светапогляднага разладу, разлому, які сёння існуе, які сёння заганяецца ўладамі ўсё больш у нейкае гета, - упэўнены эксперт. - Пачатак кансалідацыі павінен адбыцца з пачаткам дыялогу, і не толькі дыялогу паміж Беларуссю і Захадам, але з пачатку павінен быць дыялог унутры беларускага грамадства. Павінна пачацца нейкая публічная дыскусія аб тым, куды ж мы ідзем, у які бок. Ці мы будзем ствараць нейкую саюзную дзяржаву з Расіяй, таму што гэтая ідэя, хаця і задвінута крыху ў бок, але ж яна не знята з парадку дня, ці ўсё ж мы будзем будаваць нейкую нацыю і на якіх падставах. То бок, патрэбна агульнанацыянальная дыскусія, патрэбны дыялог усіх палітычных, нацыянальных і культурніцкіх сіл, чаго сёння ў нас абсалютна не адбываецца.

З меркавання Валерыя Карбалевіча, без гэтага ва ўмовах расколу ніякай кансалідацыі ў прынцыпе немагчыма чакаць.

Астатнія рэцэпты чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)