Ягораў: «Нельга дапусціць у гэтым працэсе няроўнасці паміж беларусамі замежжа і ў краіне»

Спікер Каардынацыйнай рады расказаў, чаму ён скептычна ставіцца да праекта пашпарта «Новай Беларусі».

У ток-шоу Мне таксама не падабаецца Андрэй Ягораў паразважаў пра такі дакумент.

Андрэй Ягораў. Фота: скрын відэа «Мне таксама не падабаецца»

— Мне падаецца, спроба пабудаваць віртуальную беларускую дзяржаву, якая незалежная ад рэальнай, негатыўная, таму што вядзе да большага размежавання, акуклівання замежнай супольнасці беларусаў. Яны як бы адрываюцца ад Беларусі, утвараюць віртуальнае кам’юніці, якое не мае дачынення да дзевяці мільёнаў беларусаў, якія жывуць у краіне.

Асноўныя дзеянні мусяць быць скіраваныя ў палітычным сэнсе на Беларусь, на тых, хто жыве там.

На думку палітолага, праблемы з легалізацыяй, канечне, важныя, трэба шукаць гэтыя механізмы, але такі пашпарт — гэта складаны шлях, які не вырашае ўсіх праблем, звязаных з беларусамі за мяжой.

— Вось Аляксандр Мілінкевіч яскрава апісаў, што можа адбыцца, калі вы з гэтым пашпартам прыязджаеце ў Беларусь, – тлумачыць Андрэй Ягораў. — Сам рэжым Лукашэнкі вельмі падтрымаў ідэю асобнага беларускага пашпарту. І калі яна раней міжнароднымі супольнасцямі ўспрымалася як нешта дастаткова сумнеўнае, то цяпер як выйсце.

Нельга дапусціць у гэтым працэсе з новымі пашпартамі няроўнасці паміж беларусамі замежжа і ў краіне. Нельга разглядаць, што вось беларусы, якія валодаюць пашпартам «Новай Беларусі» — правільныя, а з сінім — не, тыпу прыхільнікі рэжыму… Бо тут мэта рэжыму падзяліць беларусаў па прыкмеце грамадзянства.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(16)