Общество

Хадановіч будзе гандляваць кнігамі

Кнігарня ЛОГВІНАЎ у галерэі ПАДЗЕМКА прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. 23 красавіка ролю гандляра выканае Андрэй Хадановіч

Паэт, перакладчык, філолаг. Выкладчык замежнай літаратуры, кіраўнік "Перакладніцкай майстэрні" у Беларускім калегіюме. Старшыня беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар кніг вершаў «Листи з-під ковдри» (Київ: Факт, 2002), «Старыя вершы» (Логвінаў, 2003), «Лiсты з-пад коўдры» (Логвінаў, 2004), «Землякi, альбо Беларускiя лiмэрыкi» (Логвінаў, 2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005), «Сто лі100ў на tut.by» (Логвінаў, 2006), «Swieta nowego rocku» (Wroclaw, 2006, па-польску), “Бэрлібры” (Логвінаў, 2008). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, славенскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай, польскай і іншых моў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)