Общество

Выйшаў новы даведнік “Навучаньне за мяжой”

Дрэнны той салдат, які ня марыць стаць генэралам, і студэнт, які ня хоча хоць парачку сэмэстраў павучыцца ў прэстыжным замежным ўнівэрсытэце. Для такіх будучых “генэралаў навукі і тэхнікі” выйшаў новы беларускі мультымэдыя-даведнік “Навучаньне за мяжой”.

Чаму Сарбонаў у Парыжы аж 13 штук? Што нашы студэнты ў Швэцыі называюць “БРСМам па-швэдзку”? Навошта Вялікабрытанія бясплатна вучыць 21.000 замежных студэнтаў? І самае галоўнае: што і ў якім парадку рабіць, каб аднойчы раніцай прачнуцца ў кампусе Гарварду (Оксфарду, Кембрыджу, Сарбоны, Балёньі...) з адпаведным студэнцкім білетам у кішэні?

У даведніку “Навучаньне за мяжой” — практычная інфармацыя пра вышэйшую адукацыю ў 14 краінах, стыпэндыі, кошты, патрабаваньні да абітурыентаў, электронныя каталёгі соцень ўнівэрсытэтаў Старога і Новага сьвету, карысныя інтэрнэт-лінкі, а таксама парады беларусаў, якія зараз вучацца за мяжой.

Даведнік даступны ў інтэрнэт— і CD— вэрсіях. Як гэта выглядае, можна зірнуць тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)