Віншуем з Новым годам!
Дарагія нашы чытачы! «Салідарнасць» ад усяго сэрца віншуе вас са святам!
Увесь гэты год мы былі разам: разам перажывалі цяжкія хвіліны і разам радаваліся шчаслівым момантам. Нам было вельмі прыемна працаваць для вас, і рабілі мы гэта сумленна, шчыра і з задавальненнем, што абяцаем і надалей.І хаця ўсе мы — людзі дарослыя, і ўжо не асабліва верым у цуды, але Новы год – гэта свята, ад якога нават самыя вялікі цынікі чакаюць чагосьці незвычайнага і чароўнага. Таму давайце загадваць у гэтую навагоднюю ноч самыя смелыя жаданні і верыць, што яны абавязкова здзейсняцца.
А тое, чаго не здолее выканаць Дзядуля Мароз, мы абавязкова зробім самі – галоўнае верыць у свае сілы і спадзявацца толькі на лепшае. Няхай поспех спадарожнічае ва ўсіх справах. І толькі прыемных вам навінаў!
Будзем разам у 2010-м годзе!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное