Общество

Улады ліквідуюць гомельскую краязнаўчую арганізацыю «Талака». Ліквідавана і «Гродна Лайф Медыя»

Суд аб ліквідацыі адбудзецца 15 верасня.

Як паведамляе Тэлеграм-канал Штодзень, за гады існавання краязнаўчай арганізацыі «Талака» з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў: лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў і іншыя.

Арганізацыя займаецца адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, збіраннем фальклору і рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.

Таксама стала вядома, што суд ліквідаваў «Гродна Лайф Медыя», якому належаў партал HrodnaLife. піша Радыё Свабода.

Пракурор Віктар Казак адзначыў, што ліквідаваць арганізацыю можна праз суд, калі яна раней парушала закон. У якасці аргументаў ён прыгадаў, што арганізацыю, а таксама журналістку HrodnaLife неаднаразова судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Да таго ж пракурор нагадаў, што прадукцыю тэлеграм-канала HrodnaLife суд раней прызнаў экстрэмісцкай.

Прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама падтрымалі пазіцыю пракурора.

Прадстаўнікоў ААТ «Гродна Лайф Медыя» на паседжанні не было, яны ўдзельнічаюць у медыяфоруме, аднак паседжанне праз гэта не перанеслі..

Арганізацыя «Гродна Лайф Медыя» была зарэгістраваная ў ліпені 2020-га.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(10)