В мире
Алена Струвэ, ”Радыё Свабода”

У сям’і Джуста-Барначын нарадзіўся сын Эмануэль

Паводле сужэнцаў з Кагалета такое імя дадзена навароджанаму невыпадкова. Рrimocanale цытуе словы маладой маці Марыі К’яры Барначын: “Гэта імя азначае “дар Бога”. Бог, сапраўды, падараваў нам дзіця ў вельмі цяжкі для нас час”. Сужэнцы па-ранейшаму не губляюць надзеі на тое, што беларуская сірата Віка Мароз, якую яны лічаць сваёй дачкой, аднойчы будзе з імі.

Выхаванка Вілейскага інтэрнату Віка Мароз неаднойчы прыяжджала на вакацыі да сям’і з Кагалета. Мінулым летам сямейная пара вырашыла не аддаваць сірату назад у інтэрнат і дваццаць дзён хавала 10-цігадовую дзяўчынку ў Альпах. Муж і жонка з Кагалета сьцьвярджалі, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту на радзіме.

Пры канцы мінулага году беларускія органы апекі ўладкавалі Віку ў сям’ю жодзінцаў Васілеўскіх. Разам зь дзяўчынкай у гэтай сям’і выхоўваецца і яе старэйшы брат.

Паводле беларускіх законаў, сіроты, якія ўладкаваныя ў адну сям’ю разам з братамі і сёстрамі, не падлягаюць міжнароднаму ўсынаўленьню.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)