У падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў не знашлося месца для Алексіевіч і Шушкевіча

Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» згадваюцца ў негатыўным кантэксце, адзначае Еўрарадыё.

Фота Reuters

У новым падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў ні разу не згадваецца адзіная нобелеўская лаўрэатка з Беларусі Святлана Алексіевіч. У жніўні 2020-га пісьменніца ўвайшла ў Каардынацыйную раду, а потым пад ціскам была вымушаная пакінуць Беларусь.

Не знайшлося месца і для кіраўніка Вярхоўнага Савета 1991-1994 Станіслава Шушкевіча — аднаго з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў.

Фота ТАСС

У падручніку разглядаецца гісторыя Беларусі з канца ХІХ і да пачатку ХХІ стагоддзя.

Асноўнага канкурэнта Лукашэнкі на выбарах-1994, першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча ўзгадваюць. Але толькі ў кантэксце таго, што ён «кантраляваў СМІ і дзяржаўны аппарат», аднак усё адно прайграў Лукашэнку.

Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» згадваюцца толькі ў ганебным кантэксце.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.3 (оценок:27)