У мінскім “Акварыуме” забаранілі паказ беларускіх кліпаў

Мінскаму клубу “Акварыум”, дзе 12 снежня мела адбыцца вечарына з нагоды гадавіны працы тэлеканалу “Белсат”, забаранілі праводзіць мерапрыемствы з-за дрэннага санітарнага стану клуба. На святкаванне былі запрошаныя вядомыя музыканты, пісьменнікі і журналісты.

Як распавёў "Еўрарадыё" Франак Вячорка, самі ўдзельнікі святкавання ўпэўненыя, што прычына забароны зусім не ў санітарных умовах.

Франак Вячорка: “Нам сарвалі мерапрыемства. Умоўна кажучы, літаральна да ўчора ў нас існавала дамова з клубам “Акварыум”. Але калі я туды прыйшоў, то ўбачыў дырэктара, які ледзь не плакаў, бо яму прышоў ліст ад галоўурача цэнтра эпідэміялогіі пра тое, што дзейнасць клуба прыпыняецца і ў фірмы, якая валодае “Акварыумам”, часова адклікаецца ліцэнзія. Прычына - кепскія санітарныя ўмовы. У гэтым лісце не ўказвалася, калі скончыцца гэтая праверка: ці гэта назаўсёды, ці то часова. Але я думаю, што тут прычыны адназначныя: сарваць прыём з нагоды гадавіны “Белсату” і “Кліп-марафон”.

Па словах Франака, святкаванне “Белсату” ўдалося перанесці ў сталоўку побач з клубам, а “Кліп-марафон” плануецца правесці у сярэдзіне студзеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)