У Магілёве на дзвярах злосных неплацельшчыкаў за жыллё з

На дзвярах i паштовых скрынях злосных неплацельшчыкаў за жыллё апошнiмi днямi з'явiлiся яркiя налепкi, якiя папярэджваюць жыхароў пра магчымае высяленне.

Запазычанасць за камунальныя паслугi ў Магiлёве 1 лiпеня дасягнула 2,8 мiльярда рублёў. У барацьбе за вяртанне даўгоў цэнтр гарадскiх iнфармацыйных сiстэм выкарыстоўвае крэатыўныя iдэi.

- Нi для каго не сакрэт, што большая частка злосных неплацельшчыкаў п'е горкую i не рэагуе на звычайныя паведамленнi i ўгаворы, - расказаў дырэктар цэнтра Аляксандр Селязнёў. - Многiя нават дзверы не адчыняюць! А на налепкi рэагуюць. Ва ўсякiм разе, iх сталi зрываць. Але суседзi бачаць, ды i самi гаспадары, калi, напрыклад, iдуць здаваць пустыя бутэлькi, павiнны прачытаць папярэджанне.

"Ты стаiш у чарзе на высяленне!" - напiсана чорным па жоўтым, i гэта не пустая пагроза. Летась у Магiлёве па рашэннях судоў выселiлi жыхароў з 7 кватэр, сёлета - ужо з 3. Больш за 600 кватэр у абласным цэнтры адключаныя ад жыллёва-камунальных паслуг.

Аднак цэнтр выкарыстоўвае не толькi пугу, але i пернiк. Самыя дысцыплiнаваныя плацельшчыкi становяцца ўдзельнiкамi рэкламнай гульнi i могуць атрымаць грашовыя прызы. Цяпер кожны, хто акуратна заплацiў за камунальныя паслугi да 25-га чысла, можа атрымаць 5-працэнтную знiжку ў краме бытавой тэхнiкi.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)