Общество

У кнізе Чаргінца згадваецца планета Лукшэйм

Паводле задумкі аўтара, на планеце Лукашэйм жывуць істоты «з атамаў зла, нянавісці і цемрашальства», якія ператварають людзей ў «нягоднікаў, падхалімаў, паклёпнікаў».

Кніга «Ілоты вар’яцтва» выйшла яшчэ ў 1995 годзе, калі Мікалай Чаргінец з’яўляўся старшынёў камітэта па сацыяльнай абароне пры Савеце міністраў. Думаецца, што твор пісьменніка прайшоў міма ўважлівых крытыкаў, паколькі за гэты час той змог не толькі зрабіць выдатную палітычную кар’еру, але і ўзначаліць праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Хаця, з іншага боку, можа гэта даніна павагі майстру палітычнай алегорыі?

Пра творчую спадчыну Чаргінца, а дакладней прыдуманую ім планету Лукшэйм, ўспамінае пісьменніца Наталка Бабіна. Яна прыводзіць на «Радыё Свабода» цытату са старонкі 426. З вуснаў іншапланецяніна, аднаго з персанажаў кнігі, чытаем (перакладзена на беларускую мову): «Слухайце, Мікалай Платонавіч, пазазямных цывілізацый многа. Усе яны, за выключэннем адной, жадаюць паступовага пашырэння сваіх ведаў, развіцця і ўдасканальвання дзеля аб’яднання цывілізацый. Але ёсць планета Лукшэйм, дзе жывуць істоты, якія з’яўляюцца спараджэннямі пекла. Усе яны складаюцца з атамаў зла, нянавісці і цемрашальства. Гэта ад іх сыходзяць такія заганы, як зайздрасць, подласць, і пад іх уплывам усё больш зямлян ператвараюцца ў нягоднікаў, падхалімаў, паклёпнікаў — разбуральнікаў і знішчальнікаў вашай цывілізацыі».

Вось вам і Мікалай Чаргінец!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)