Общество
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

У цэнтры Менску ў жылым доме знайшлі авіябомбу

У цэнтры Менску на дзясятым паверсе жылога дому № 42 на вуліцы Машэрава (былая Варвашэні) знайшлі авіяцыйную бомбу.

Бомба знаходзілася ў агульным калідоры і нейкі час была прыкрытая тканінай. Жыхары ўважліва агледзелі падазроны прадмет і выклікалі міліцыянтаў.

Паводле адной з вэрсіяў, мужчыны, якія жывуць у гэтым доме, знайшлі бомбу на Камсамольскім возеры і прынесьлі яе ў калідор пад’езду. Міліцыянты эвакуавалі людзей на двор, потым выклікалі сапэраў, і тыя вывезьлі бомбу на палігон. Яны патлумачылі, што там правядуць экспэртызу бомбы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)