Общество
Іван Юрашчык, «Еврорадио»

У Баранавічах дзяўчына збіла міліцыянта ягонай рацыяй

У Баранавічах на Цэнтральнай плошчы пабіліся два маладзёны. Міліцыянты іх разнімалі. Тады маладая дзяўчына падскочала да аднаго з міліцыянтаў, вырвала ў яго рацыю і ўдарыла праваахоўніка па галаве.

Цяпер міліцыянт у шпіталі. Хуліганаў. уключаючы і дзяўчыну, затрымалі. Ідзе разбіральніцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)