Трактарыст спрабаваў забіць жонку, якая не давала выпіць

Нажом у грудзі ўдарыў жонку 46-гадовы трактарыст СВК “Цельшына” Ганцавіцкага раёна. За пагрозу забойствам і цялесныя пашкоджанні мужчыну асудзілі на 2 гады “хіміі” па месцы працы з выплатай 15% на карысць дзяржавы.

Вярнуўшыся са свежанінай ад суседа, мужчына захацеў працягнуць выпіўку, дастаў пляшку і пачаў гатаваць свежаніну. Тут прыйшла жонка і пачала на яго крычаць. Абвінавачаны патлумачыў, што хацеў ударыць жонку рукою, але ў ёй аказаўся нож. Вінаваты пакаяўся, жонка прасіла моцна яго не караць. Затое вельмі бедавала, калі суд вырашыў знішчыць рэчавы доказ - той самы нож. Па словах жанчыны, ім было вельмі зручна абіраць бульбу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)