Общество

Аляксей Асановіч, Новы час

Трагічны лёс першага ўраджэнца Беларусі, які перамог на Алімпійскіх гульнях

Лік алімпійскім перамогам адкрыў лік Юзаф Клюкоўскі з-пад Гродна.

Беларусь пачала здабываць алімпійскае золата з 1960 года, калі грабцы-канаісты Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар і фехтавальшчыца Таццяна Самусенка перамаглі ў Рыме. Незалежнай краіны на той момант не было, але перамогі прадстаўнікоў БССР у савецкай камандзе лічацца першымі ў айчыннай спартыўнай гістарыяграфіі.

Аднак адкрыў лік Юзаф Клюкоўскі з-пад Гродна. Лёс яго склаўся куды трагічней, чым у праслаўленых пасляваенных алімпіёнікаў. І нават спартсменам ён не быў.

Юзаф нарадзіўся ў шалёны для Еўропы час, калі пражыць усё жыцце на адным месцы было складана. Тым больш, калі месца гэтае было на ссечанай розгамі шматлікіх войн Гродзеншчыне.

У метрыцы яго месцам нараджэння значыцца вёска Рапелка каля Гродна, днём нараджэння — 2 студзеня 1894-га.

У тым жа годзе на расійскі трон узышоў Мікалай ІІ, Расія і Францыя ратыфікавалі ваенную канвенцыю аб заключэнні франка-прускага міру, а з кайзераўскай Германіяй было падпісана гандлёвые пагадненне, якое дазваляла расійскаму збожжу выйсці на нямецкі рынак.

Здаецца, пасля грандыёзнага шухеру папярэдніх войн Еўропа нарэшце пачала абрастаць тлусцікам спакою. Дарэчы, менавіта ў 1894-м на кангрэсе ў Парыжы барон Пьер дэ Кубертэн абвясціў аб стварэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта і правядзенні раз на чатыры гады Алімпійскіх гульняў па антычным узоры.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)