Так выглядае каляндар «Героі Беларусі» на 2021 год
14 герояў беларускай гісторыі ў высакаякасных ілюстрацыях у супергеройскім стылі: ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава. Каляндар будзе цудоўным падарункам да Раства і Новага года.
Аўтары пішуць: «Мы хочам паказаць, што беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізма. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння».
Гэта вялізны насценны каляндар з 12 высакаяснымі ілюстрацыямі і біяграфіямі кожнага з герояў. Сярод іх ёсць як знакамітыя персанажы, так і амаль невядомыя звычайным беларусам.
Аформіць перадзамову можна праз Талаку.
Читайте еще
Избранное