Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску (фотарэпартаж)

Даведаўшыся аб гэтым сюррэалістычным месцы я не мог ужо спаць спакойна і ўсё марыў, і ўсё жадаў трапіць туды. Хворае ўяўленне малявала дзівосныя карціны, якія пазней апынуліся толькі маленькай кропляй ад таго сапраўднага і немагчымага...

Мелавыя кар'еры недалёка ад Ваўкавыску пераўзышлі ўсе мае мары.

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Як апынулася на месцы, падобных кар'ераў там дзясяткі, калі не сотні. Яны расцягнуліся кіламетраў на трыццаць і працягваюць расці далей. З цяжкасцю знайшоўшы першы кар'ер, які на мясцовым слэнгу называўся "пяты вінт", але нічога цікавага з сябе не ўяўляў, вырашана было паглыбляцца ў лес. Там па чутках быў кар'ер "взрывчатка", як яго называлі нашыя мясцовыя праваднікі, для сябе я адразу пераназваў яго ў кар'ер імя Вялікага Выбуху. Трошкі пацягаўшыся па лесе мы выйшлі на яго і гэта моцна ўдарыла па псіхічнаму здароўю:

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Роўны круг блакітна-бірузовай вады да якога сходзяцца белыя, трохі аброслыя горы з выдзеўбанымі мелавымі прыступкамі. Унізе цалкам чырвоны ад гліны паўвостраў бліжэй да вады пераходзячы ў белы колер. Уся суша пакрытая крэмнямі даволі вялікіх памераў, якія таксама чырвоныя і выглядаюць як метэарыты на Марсе. Менавіта на гэтым паўвостраве я пераначаваў і раніцай выкупаўся. Ваду такой чысціні я бачыў, бадай, толькі ў Свіцязі. Цікава, што пад вадою гэтага кар'ера знаходзіцца будаўнічы кран, у добрае надвор'е яго нават відаць, гэта я для ўяўлення глыбіні:

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

У наступны дзень давялося прайсці прыкладна з дзесяць кіламетраў, каб убачыць сюжэт, які зноў невылечнаю ранаю лёг на мае мазгі:

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Тут ужо не было гліны і расліннасці, тут былі толькі фантастычныя горы, зялёная вада і неба.

Пад нагамі зноў метэарыты, на гэты раз белыя і дзіўныя па сваіх формах:

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

На дэсерт былі падрыхтаваны пейзажы, ад якіх звар'яцеў бы нават Далі:

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Тут горы сягалі пад неба, вада была бірузовага колеру, а метэарыты прымалі форму скульптур сучаснага мастацтва, адзін, дарэчы, я не ўтрымаўшыся забраў дадому. Зараз не нарадуюся.

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Пейзажаў такой сюррэалістычнасці я не бачыў больш нідзе, але там яшчэ засталося і на наступны раз. Думаю дагляджу як-небудзь :)

Сюррэалізм недалёка ад Ваўкавыску

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)