Супрацоўнікаў тэлеканалу «ЛАД» прынялі за апазіцыю

Журналістаў праграмы «Белорусское времечко» тэлеканала «ЛАД» зацікавіў факт аб еўрарамонце храму 17-га стагоддзя, што ў вёсцы Порплішча Докшыцкага раёну. Падчас візіту здымачнай групы святара ў храме не было, і на перадавую абароны выйшлі прыхаджанкі храму, мясцовыя кабеты.

«Што ты тут здымаеш? Я табе зараз тваю бэнээфаўскую камеру паб’ю» — заявіла прадстаўнікам дзяржаўнага тэлеканала найбольш агрэсіўная жанчына.

Мінакам падалося, што гэта засланцы з газеты «Вольнае Глыбокае», якую чамусьці бабкі назвалі «Вольная воля» (відаць, сумясціўшы ў памяці «Вольнае Глыбокае» і «Народную волю»).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)