Политика

“Справа чатырнаццаці”: дзень чацвёрты

21 красавіка суд працягне разглядаць “справу чатырнаццаці”. Чацвёрты дзень судовага працэсу можа скончыцца вынясеннем прысуду.

Разгляд “справы чатырнаццаці” распачаўся 16 красавіка. 14 маладых людзей абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Аднак на дадзены момант падсуднымі з’яўляюцца 10 з іх, паколькі астатнія “не паспелі ў час азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы”.

На трэці дзень суду следства азнаёмілася з відэаматэрыяламі падзей 10 студзеня.

Паказаныя стужкі абверглі супярэчлівыя паказаньні пацярпелага даішніка Юрыя Сычова, які абвінавачваў Кіма ў тым, што той яго ўдарыў. Як паведамляе “Радыё Свабода”, назіральнікі ўпэўненыя, што хлопца апраўдаюць паводле артыкулу за пагрозу міліцыянту, бо ў судзе не было знойдзена доказаў віны.

На сённяшнім паседжанні могуць адбыцца і спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры ў сваім выступе скажа, якое пакаранне хоча для абвінавачаных. У такім разе, бліжэй да 18 гадзін можа быць абвешчаны прысуд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)