СНД сыдзе ў нібыцьцё
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі днямі заявіў, што Грузія выйдзе са складу Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў пасьля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асетыі. На тэму, якая будучыня чакае СНД, разважаюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.
— Я думаю, прадоўжыцца працэс ціхага паміраньня СНД, — мяркуе аналітык Аляксандр Класкоўскі. — Ужо стала шаблонным вызначэньне гэтай віртуальнай арганізацыі як прэзыдэнцкага клюбу, і я думаю, паказальна, што апошнім часам адбываюцца менавіта нефармальныя саміты, саміты бяз гальштукаў, то бок, бязь нейкага выразна акрэсьленага парадку дня, гэта проста зручная форма, каб тэт-а-тэт вырашыць нейкія пытаньні.
На думку Аляксандра Класкоўскага, постсавецкія дзяржавы ўжо фактычна перайшлі на пабудову двухбаковых дачыненьняў, і СНД так ці йначай сваю гістарычную ролю па сутнасьці вычарпаў.
— Для Грузіі варыянт дэманстратыўна ляснуць дзьвярыма — гэта такі жэст, каб лішні раз падкрэсьліць, што з Расеяй нічога агульнага Тбілісі зараз мець ня хоча, а іншыя краіны наўрад ці стануць рабіць такія дэманстратыўныя крокі, але дэ-факта кожная з іх, кожны з кіраўнікаў тое-сёе “наматаў на вус”, гледзячы на тое, як дзейнічае Расея на Каўказе, — адзначае экспэрт “Заўтра тваёй краіны”. — Як сказаў адзін аналітык, “Расея ўстала з каленаў і села ў танк” — красамоўны такі афарызм. Я думаю, што фактычна будзе адбывацца далейшае дыстанцыянаваньне постсавецкіх краінаў ад Масквы.
— СНД сёньня ня ёсьць арганізацыяй, дзе прымаюцца нейкія важныя рашэньні, СНД сёньня — гэта клюб, пляцоўка, дзе сустракаюцца лідэры для нейкіх перамоваў, — лічыць палітоляг Валеры Карбалевіч. — Таму калі з клюбу выходзіць адная арганізацыя, другая арганізацыя, альбо ўваходзіць у клюб, то гэта ня будзе мець нейкіх сур’ёзных палітычных наступстваў, бо СНД — гэта нейкі фантом, калі разглядаць гэта як арганізацыю”.
Працяг матэрыялу чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное