Што зьвязвала Станіслава Маркелава з Беларусьсю

Пра тое, што зьвязвала адваката Станіслава Маркелава, якога забілі 19 студзеня ў Маскве з нашай краінай, распавёў праваабаронца Валянцін Гефтэр.

— Станіслаў некалькі гадоў таму быў адвакатам Юрася Іванюковіча, які напісаў на будынку беларускай амбасады “Жыве Беларусь” і “БТ хлусіць”. Наколькі ён цікавіўся сытуацыяй у Беларусі? Што яго зьвязвала з Беларусьсю?

— У апошнія гады, можа, менш ужо, але я памятаю канец 1990-х-пачатак 2000-х , пэрыяд, калі ў Беларусі ўсе палітычна значныя праваабарончыя моманты былі бачныя... Стас часта бываў і на сэмінарах у Беларусі. Урэшце, ён жанаты на беларусцы. У яго было заўсёды да Беларусі вельмі цёплае стаўленьне, ня ў тым сэнсе, што ён любіў цяперашні беларускі рэжым, канечне, тут ні пра якую сымпатыю казаць не выпадае. Справа ў тым, што ён гэта лічыў сваёй другой радзімай. І таму для яго былі асабліва важныя і тыя канкрэтныя крымінальныя справы, зьвязаныя з Беларусьсю.

Паводле маіх зьвестак, ён ня вёў справаў уласна ў Беларусі, але тыя справы ў Маскве, якія маглі тычыцца неяк грамадзянаў Беларусі, парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, былі яму блізкія. Акрамя таго, я ведаю, што ён некалькі разоў удзельнічаў ў працы сэмінараў і канфэрэнцый, якія праводзіў Цэнтар па правам чалавека Веры Страмкоўскай. Я таксама браў у іх удзел. Для яго Беларусь была родным месцам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)