Политика

Сапелка і Аўтуховіч рыхтуюцца да абароны. Дубскі – стаў героем улетак

Адвакат Павел Сапелка сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам у мінскім следчым ізалятары. «Бачна, што ягоны стан паляпшаецца... Настрой у яго таксама лепшы», – паведаміў абаронца. Тым часам ў Бабруйску распачата акцыя ў падтрымку Арцёма Дубскага. Актывісты незарэгістраванага ў Беларусі аб’ядання «Малады фронт» распаўсюджваюць інфармацыю пра палітвязня.

Павал Сапелка 3 жніўня сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам у мінскім следчым ізалятары. З 16 красавіка па 16 ліпеня апошні трымаў галадоўку пратэсту. Як ён адчувае сябе зараз, пацікавіўся карэспандэнт Радыё Свабода.

Сапелка

– Лепш. Бачна, што ягоны стан паляпшаецца. Ня думаю, што ён набірае вагу гэтак хутка, як кажуць турэмныя дактары — я гэтага ня ўбачыў, але яму сапраўды лепей. Хутка ён пачне есці нармальныя кашы, а ня толькі фруктовыя, як да гэтага часу. Настрой у яго таксама лепшы. Рыхтуемся з ім да абароны на будучым працэсе, — паведаміў Сапелка.

Нагадаем, па звесткам з міліцыі, адносна Мікалая Аўтуховіча заведзеная справа паводле артыкула аб тэрарызме, аднак невядома, ці выставілі яму абвінавачанне. Адвакату следчыя забаранілі даваць дадзеныя адносна справы прадпрымальніка.

Тым часам у Бабруйску актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» распаўсюджваюць інфармацыю пра палітвязня Арцёма Дубскага. У межах кампаніі «Свабоду Дубскаму!» на вуліцах горада з’яўляюцца ўлёткі з аповядам пра зняволенага маладафронтаўца.

Дубскi

Малады чалавек да разгляду касацыйнай скаргі будзе знаходзіцца ў Бубруйскім СІЗА. Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежавання волі у «справе 14-ці». Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэнне правілаў адбыцця пакарання, калі ён з’ехаў без дазволу ўчастковага інспектара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўлення волі за парушэнне правілаў адбыцця пакарання.

Дубскi

Дубскi

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)