Рыгор Барадулін адзначыць сваё 75-годдзе ў рэанімацыі

Рыгор Барадулін па-ранейшаму застаецца ў рэанімацыі. Як паведаміла ў гутарцы з Еўрарадыё жонка Народнага паэта Валянціна Барадуліна, пра перавод у агульную палату нават размовы пакуль што не вядзецца.

Таму 24 лютага свой 75-ы дзень нараджэння дзядзька Рыгор сустрэне ў кампаніі каханай жонкі і групы дактароў.

Валянціна Барадуліна: “Ён сам не ходзіць, і сядзець цяжка. Але галоўнае – што не горш. Трошку палепшала. Але пра перавод у агульную палату яшчэ гаворкі няма. Прыходжу – дык быццам бы і нічога настрой, неблагі. Няма ў яго такога моцнага кашлю”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)