Общество

«ПрайдзіСвет» пачынае з чэхаў

КнігарняЎгалерэі, творчая прастора bY-books і часопіс «ПрайдзіСвет» 24 лютага а 19 гадзіне прадстаўляюць перакладчыцкія чытанні «Адам, Ева і брутальная лірыка».

Гэтая падзея распачынае літаратурныя сустрэчы з “ПрайдзіСветам” – серыю вечарынаў, прысвечаных літаратурам розных краін свету ў перакладах на беларускую мову. У сераду з намі – чэшскія пісьменнікі Карэл Шыктанц, Яхім Топал і Францішак Галас ў арыгінале і перакладзе Сяргея Сматрычэнкі, а таксама чэшскія наследаванні Рыгора Барадуліна.

Запрашаем усіх аматараў чэшскай мовы, густоўнай літаратуры і добрага перакладу.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр.Незалежнасці, 37А.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)