Пазьняк і Маракоў сталі першымі лаўрэатамі прэміі імя Ф. Аляхновіча

Першымі лаўрэатамі прэміі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры імя Францішка Аляхновіча сталі Зянон Пазьняк і Леанід Маракоў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні камітэта па прэміі 3 сакавіка ў Мінску.

Узнагароджванне адбудзецца 29 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў сталінізму ў Беларусі, які адзначаецца прадстаўнікамі грамадскасці.

Нагадаем, прэмія імя вядомага беларускага драматурга і тэатральнага дзеяча, вязня савецкіх канцлагераў Францішка Аляхновіча прысуджаецца за вялікі ўнёсак у справу ўвекавечання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій грамадскім актывістам, дзеячам культуры і мастацтва, гісторыкам і краязнаўцам, літаратарам і журналістам.

Зянон Пазьняк з`яўляецца першаадкрывальнікам Курапат, а Леанід Маракоў — складальнікам шматтомнага энцыклапедычнага даведніка ахвяр сталінізму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)