Памёр знакаміты беларускі фатограф Уладзімір Парфянок

Пад яго ўплывам было сфарміравана не адно пакаленне фатографаў і крытыкаў фатаграфіі.

Уладзімір Парфянок перастаў выходзіць на сувязь з вечара 12 студзеня, сябры спрабавалі з ім звязацца два дні і ўвечары 14 студзеня прыехалі да яго дадому, дзе знайшлі фатографа мёртвым. Пра гэта паведаміў Reform.by.

Час і прычыны смерці беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча пакуль невядомы.

Уладзімір Парфянок — адна з выбітных постацей у беларускай фатаграфіі. Рэдактар, фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі і культуры.

Ён удзельнічаў у  шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой, выкладаў у Школе фатаграфіі ў Мінску, курыраваў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Майстэрню-музей Заіра Азгура. Пад яго ўплывам было сфарміравана не адно пакаленне фатографаў і крытыкаў фатаграфіі.

Уладзімір Парфянок — аўтар культавых фотасерый «Persona non-grata», «Lucida momenta», «Сад камянёў» ды іншых. Сябра Беларускага саюза мастакоў і дарадца экспертнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(4)