Политика

Падазронага па справе выбуху ў Мінску моладзевага актывіста не пусцілі на фестываль

На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether. Міхася Чарняка высадзілі з аўтобусу, поведаміўшы, што ён з’яўляецца падазроным у справе выбуху ў Мінску на канцэрце 4 ліпеня.

20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацый “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву на міжнародны музычны фэст Be2gether, паведамляе ”Радыё Свабода”. Доўгі час іх пратрымалі на мяжы. Памежнікі пільна перагледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.

У выніку моладзевыя актывісты вымушаныя будуць начаваць у Вільні, бо спазніліся на транспарт, які ідзе да месца правядзенне музычнага фэсту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)