Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Пададзеная заяўка на «Чарнобыльскі шлях-2009»

Створаны аргкамітэт правядзеньня традыцыйнага шэсьця ў дзень чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. У арганізацыйны камітэт увайшлі апазыцыйныя палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.

У Менскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзеньне шэсьця 26 красавіка.

Заяўнікі просяць гарадзкія ўлады дазволіць дэманстрантам збор а 12 гадзіне каля будынку Акадэміі навук і шэсьце праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль — да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)