Общество
Зміцер Панкавец, «Наша нiва»

Някляеў прэзентаваў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду»

25 лютага быў дадзены старт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Яе заснавальнікамі выступілі пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, грамадскія дзеячы Зінаіда Бандарэнка і Генадзь Грушавы, шахматыст Віктар Купрэйчык, акадэмік Радзім Гарэцкі, экс-кіраўнік БХК Таццяна Процька, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Лідэрам абраны пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Прэзентацыя ГК прайшла ў мінскім гатэлі «Краун Плаца».

Уладзімір Някляеў у сваім выступе неаднаразова падкрэсліваў, што

гэта не палітычная кампанія, а культурная і грамадская ініцыятыва.

«Я неаднойчы спрабаваў стварыць такую кампанію», — сказаў пісьменнік.

Някляеў згадаў у сваім выступе няўдалыя спробы стварыць «Беларускі дом», а таксама фонд «Разам».

Някляеў зазначыў, што ніводная палітычная партыя ці грамадская арганізацыя не ўвайшлі ў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду» мэта якой «даносіць праўду да народа».

На пытанне, ці збіраецца Уладзімір Някляеў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, знакаміты пісьменнік адзначыў, што да яго неаднаразова звярталіся «нябедныя людзі», але ён адмовіў.

Тым не менш гэтыя «нябедныя людзі» згадзіліся спансіраваць новую грамадзянскую кампанію, — сказаў ён.

На пытанне: «Што гэта за нябедныя людзі», Някляеў сказаў, што пераважна яны жывуць за межамі краіны, а менавіта ў Расіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)