Политика
Юлія Аляксандрава

“Нягледзячы на ператрус, у нас ёсць сілы пачынаць кампанію па байкоце выбараў”

Увечары 21 ліпеня ў штаб-кватэры незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” быў праведзены ператрус. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі друкаваную прадукцыю арганізацыі, сцягі, некаторыя сістэмныя блокі. Маладафронтаўцы мяркуюць, што гэты звязана з падрыхтаванай імі кампаніяй па байкоце выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Тым не менш удзельнікі “Маладога фронту” збіраюцца распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы на тэму байкоту, ладзіць вулічныя перфомансы.

— Нягледзячы на ператрус, у нас ёсць сілы пачынаць кампанію па байкоце выбараў. І яна пачнецца сёння, - расказала “Салідарнасці” намеснік старшыні “Маладога фронта” Наста Палажанка. - Абапіраючыся на свой жыццёвы досвед, мы разумеем, што нам ніхто ўжо ніколі нічога не верне з канфіскаваных рэчаў.

Па словах суразмоўцы, спецслужбам спатрэбілася каля гадзіны, каб увайсці ў памяшканне, і каля 20 хвілін хапіла на тое, каб “вынесці тое, што ім было патрэбна”.

— Мы адразу сказалі, что ні на якія пытанні адказваць не будзем, паколькі гаспадароў кватэры няма. Тады нас папрасілі паехаць у РУУС. Але да яго ніхто не даехаў: міліцыянты самі не ведалі, што рабіць, і таму ўсіх адпусцілі яшчэ па дарозе ў пастарунак, — падсумавала Наста Палажанка.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)