Навумчык: «Дэзы пра бомбу — гэта фірмовы стыль спэцслужбаў РБ»

Святлану Алексіевіч не пусцілі на самалёт у Берліне. Яна нібыта «мела пры сабе бомбу». Пісьменніца ў ноч з 14 на 15 ліпеня накіроўвалася ва Уроцлаў, але не змагла патрапіць на рэйс: супрацоўнікі авіяцыйнай бяспекі доўга правяралі рэчы, мяркуючы, што там можа быць выбухоўка.

Палiтык Сяргей Навумчык пiша пра гэта:

— Адчуваеце маштаб тэрарыстычнай змовы супраць Аляксандра Рыгоравіча? І адначасна — як «узок круг этих революционеров», калі нобелеўскія лаўрэаты ў іх у якасьці кур’ераў!..

Насамрэч, дэзы пра бомбу — гэта фірмовы стыль спэцслужбаў РБ. Якраз са званка пра «бомбу» ў Авальнай залі пачалося зьбіцьцё дэпутатаў БНФ. Ну, пасадка лайнера Афіны-Вільня — гэта з нядаўняга.

Праўда, апошнім часам рэпертуар пашырыўся — то склеп на гомельшчыне для катаваньня «прэзыдэнта», то пагроза адрэзаць язык у прапагандыста. Але папярэдзіць, што нобелеўская лаўрэатка хоча адкусіць у пілота лайнера язык ці вуха, — маглі і не паверыць. Такое толькі для ўнутранага карыстаньня. Таму — бомба.

Мне, аднак, яшчэ цікава, адкуль менскія чэкісты даведаліся нумар рэйсу Алексіевіч? І нарэшце: для нямецкіх спецслужбаў справа хвілінаў выявіць, адкуль ішоў званок пра бомбу і дзьве гадзіны — вызначыць выканаўцу.

А наконт асобы замоўшчыка сумненьняў, падаецца, няма.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:49)