Общество
Сяргей Расолька, «Звязда»

На перанос рабочых дзён "адрэагуе" і транспарт

Падчас калядных i навагоднiх святаў графiк працы сталiчнага камунальнага пасажырскага транспарту будзе зменены.

У прыватнасцi, аўтобусы 25 i 28 снежня,1 i 4 студзеня будуць выходзiць на гарадскiя маршруты па графiку нядзельных дзён, а 26 i 27 снежня, 2 i 3 студзеня будуць курсiраваць па раскладзе суботы.

Калi гаварыць адносна прыгарадных маршрутаў, дык 19, 20, 24 i 31 снежня аўтобусы будуць хадзiць па раскладзе пятнiцы, 25 i 26 снежня, 1 i 2 студзеня — суботы, а 21, 27, 28 снежня i 3 i 4 студзеня — па графiку нядзелi. Тралейбусы i трамваi 25—27 снежня i 2—3 студзеня выйдуць на гарадскiя маршруты па графiку суботы, а 28 снежня i 1, 4 студзеня — графiку нядзелi.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)