Моладзевую актывістку Насту Азарку пакаралі штрафам
1 мільён 200 тысяч рублёў штрафу — такі прысуд вынес нясвіжскі суд моладзевай актывістцы Насце Азарцы за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Прысуд Івану Шылу, якого судзяць ў Салігорску, пакуль невядомы.
Адзначым, што пракурор патрабаваў прызначыць для актывісткі “Маладога фронту” Насты Азаркі 15,5 мільёна рублёў. Віна дзяўчыны, на яго думку, складалася ў агітацыі за арганізацыю, паклёпе на БРСМ, удзеле у пасяджэннях незарэгістраванай арганізацыі і вывешванні расцяжак.
У судзе Наста Азарка заявіла, што не спыніць грамадскай дзейнасці і будзе дамагацца, каб арганізацыю зарэгістравалі.
Раней стала вядомы, што каля суда, дзе судзілі дзяўчыну, былі затрыманы журналісты — фотакарэспандэнт Уладзімір Грызін і незалежны журналіст Сяргей Сыс.
Яшчэ 11 чалавек затрымалі каля суда ў Салігорску, дзе таксама за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі судзяць другога актывіста “Маладого фронту” Івана Шылу. Пакуль прысуд яму невядомы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное