Общество
eolonir

Minsk_by зноўку он-лайн

Прыблізна ад 22.00 12-га студзеня суполка minsk_by пры зьвяртаньні да яе пачала выдаваць ляканічны надпіс Error (памылка). Надпіс выклікаў плойму чутак па ўсёй благасфэры, сярод якіх былі й пагалоскі пра ўдзел КДБ у выдаленьні найпапулярнейшага кам’юніці ў беларускім ЖЖ. На дадзены момант суполка вярнулася он-лайн зь нязьмененым зьмесьцівам.

Мадэратары называюць прычынай кароткатэрміновай адсутнасьці minsk_by тэхнічны збой на Жывым Журнале. 

Нагадаю перадгісторыю: minsk_by зьнік “з этэру” учора недзе а 22.00 ўвечары. Зазвычай па выдаленьні дыярыюша альбо суполкі па ягонае спасылцы зьяўляецца адкрытае паведамленьне пра выдаленьне або замарожваньне акаўнту. Гэтым разам такога не было: назамест зьявіўся просты подпіс Error, што наштурхнула каго-некага ў благасфэры на думку, што, магчыма, minsk_by зьнік усьлед нейкае тэхнічнае памылкі, якіх апошнім часам на ЖЧ сталася забагата.

Вось меркаваньні блогераў што да зьнікненьня “мінск баю”:

1. Суполку выдаліў адзін з мадэратараў minsk_by пад ціскам КДБ (зыходны пост таксама можна прагледзець вось тут):

minsk_by, важно!
Дошел слух, что [info]minsk_by закрыли, потому что одному из мэйнтейнеров позвонили из КГБ с какими-то вопросами. Кто что об этом знает, и как с ними (модераторами, не КГБ) можно связаться?

апд: Опа, даже не звонили, а завалилсь к [info]allerу вчера прямо на пьянку по случаю ДР... :(

апд2: Короче, что-то такое. Во время празднования ДР [info]allerа к нему завалились несколько человек в штатском, достали корочки и вежливо попросили в их присутствии закрыть комьюнити. Основание - просто ...: оказывается когда-то после каких-то выборов публиковались фотки сотрудников КГБ при исполнении, что является нарушением закона о КГБ. Так что им предложили на выбор либо удалить комьюнити и отдать комп для исследования на предмет наличия в нем информации антигосударственной направленности, либо быть забранными с обвинениями в участии в незарегистрированной организации, противодействии работе спецслужб (те самые фотки) и дискредитации чего-то там. Они, как я понимаю, согласились на первое.

2. Мадэратар, якога абвінавачваюць у выдаленьні, нічога ня ведае.

Як высьветлілася, мадэратары сапраўды нічога ня ведалі. Ды й дзіўным падалося, навошта КДБ вымагаць выдаленьня суполкі тады, калі яна з сапраўды эфэктыўнай пляцоўкі для абмеркаваньняў гарачых пытаньняў пераўтварылася ў звычайную барахолку для рознага кшталту абвестак ці апытаньняў. Лепей было выдаляць яе менавіта падчас выбараў 2006 году, а не зараз, калі сапраўды актыўныя блогеры паціху пераходзяць з ЖЧ на іншыя пляцоўкі альбо ствараюць свае ўласныя адасобленыя блогі.

Апошняй грамадзкай справай, дзе minsk_by згуляў істотную ролю, стаўся выпадак з жывым шчытом, пабудаваным на дарозе супрацоўнікамі ДАІ. Але ж нават і ў тым выпадку глупа было б думаць, што менавіта дзякуючы minsk_by інспэктары атрымалі ўмоўнае пакараньне: суполка папросту данесла інфармацыю да дадатковых 3000 зь нечым асобаў, але і па-за ёй навіна актыўна цыркулявала па асобных блогах. Нават Google News падаў яе ўжо нараніцу наступнага дня, што само па сабе сьведчыць пра маштабы розгаласу.

Як і перадказваў аўтар, выдаленьне minsk_by сталася сьледзтвам тэхнічнае памылкі. Зараз на суполцы распачынаецца дыскусія па кіраваньні кам’юніці ды па аспэктам ягонае працы. Нагадаю, што надоечы на ім была ўведзенай прэмадэрацыя празь вялікую колькасьць спаму, што валіўся ў камэнтары.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)