Общество
Марцін Гутэнберг, «Еўрарадыё»

Масавая бойка ў цэнтры Мінска (фота)

Больш за дзвесце маладзёнаў сышліся ўрукапашную ў парку Янкі Купалы. Ёсць ахвяры. Здарэнне адбылося каля васьмі вечара у сераду 15 ліпеня. Група маладых людзей адзначала 599 гадоў Грунвальдскай бітвы ля фантана ў скверы Янкі Купалы. Баявое галёканне адгукалася аж да Траецкага прадмесця. І ад яго булькатала ў крыві.

— Тэўтонцы, паспрабуеце моцы беларускай? Мы вам пакажам! — крычэлі першыя шэрагі войска ВКЛ і Каралеўства Польскага.

— Швайнэ! — агрызалася войска тэўтонскае.

Абодва натоўпы глуха затупалі нагамі, маладзёны узнялі зброю і кінуліся брат на брата. У сечы сышліся хлопцы і дзеўкі, тоўстыя і худыя, маладыя і старыя. Трэба сказаць, што зброя была арыгінальная.

— На табе па патыліцы набіванкай, — крычэла дзеўка і біла падушкай хлопца-тэўтонца.

— Бывай, жанчына. Я не жадаў табе зла. Хоць з табой мы яшчэ падужаемся, толькі да набіванкі трэба яшчэ мягкая канапа, — прамаўляў пабіты хлопец.

Так біліся ліцвіны і тэўтонцы каля гадзіны. Калечыліся нармальнымі, гламурнымі і дэкаратыўнымі падушкамі што ёсць моцы.

Нагадаем, што роўна 599 гадоў таму наша войска на чале з князем Вітаўтам і каралём Ягайлам (абодва па паходжанні беларусы) разграмілі самае магутнае войска таго часу — тэўтонцаў на чале з магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам. Нашы перамаглі і выратавалі свет ад тэўтонскай акупацыі.


Нашы
Нашы


Тэўтонцы
Тэўтонцы








Тая самая дзяўчына, што біла хлопца набіванкай
Тая самая дзяўчына, што біла хлопца набіванкай


Зрабіла справу і пераключылася на карэспандэнта Еўрарадыё
Зрабіла справу і пераключылася на карэспандэнта Еўрарадыё





Ульрых фон Юнгінен
Ульрых фон Юнгінен


Вітаўт
Вітаўт





Параненыя
Параненыя

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)