Як адзначаюць па ўсім свеце Дзень палітвязняў Беларусі

Акцыі і словы падтрымкі ад лідараў і еўрапейскіх палітыкаў. 

***

Дзень палітвязня ў Цюрыху. «Зрабіць усё магчымае для вызвалення беларускіх пакутнікаў».

Сярод удзельнікаў акцыі — былыя палітзняволеныя, сябры беларуска-швейцарскай асацыяцыі RAZAM і праваабаронцы швейцарскай філіі Libereco, піша Вольга Класкоўская.

***

Акцыя ў Вільні.

«Жоўтыя біркі на стале — гэта нібыта ўсіх нашых палітвязняў сабралі за сталом, называюць імёны, тэрміны, ставяць бірку», — перадае з Вільні карэспандэнт «Салідарнасці».

***

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі ва Уроцлаве. 

***

Беларусы Шотландии установили импровизированные флажки с именами всех беларусских политзаключенных.

***

21 траўня адзначаецца дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Роўна тры гады таму ў калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Беларусы замежжа выходзяць на акцыі ў розных кутках свету. Што адбываецца ў гэты дзень — у падборцы «Салідарнасці».

***

Каля беларускай амбасады ў Маскве з'явіліся фотаздымкі загінулых палітвязняў: Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча і Алеся Пушкіна.

Паведамляецца, што ўшанаваць памяць загінулых беларускіх палітвязняў сваёй прамовай хацела грамадзянка Расіі, аднак ёй не дазволіла гэта зрабіць паліцыя.

***

Беларусы Бельгіі сабраліся ў цэнтры Брусэля. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай, расійскай, чачэнскай і бельгійскай супольнасцей, паведамляе Вясна.

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі напісалі лісты палітзняволеным.

***

ЕС выступіў з заявай з нагоды Дня палітвязняў Беларусі, паведамляе European Union in Belarus.

— Сёння ў Беларусі па-ранейшаму каля 1400 палітычных вязняў. Сотні маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост за 60 гадоў ці псіхічныя разлады.

Іх утрымліваюць незаконна, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, у тым ліку пазбаўляюць неабходнай медыцынскай дапамогі.

Рэжым усё часцей робіць сваімі мішэнямі і тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Еўрапейскі саюз асуджае апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія ў выгнанні працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды.

У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечваць доступ да належнай медыцынскай дапамогі без дыскрымінацыі.

ЕС працягне падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь, — адзначаецца ў заяве.

***

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская апублікавала адмысловы зварот да суайчыннікаў.

— Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень». Яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу — і ўжо вярнуліся на волю, але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца — і людзей бяруць у закладнікі, — зазначыла палітык. — Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ.

Святлана Ціханоўская распавяла, што дэмсілы «публічна і непублічна» шмат разоў спрабавалі змяніць сітуацыю, але беларускі рэжым не мае цікавасці ў выхваленні сваіх апанентаў:

— Для Лукашэнкі людзі — гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі.

Але гэта не значыць, перакананая лідарка дэмсілаў, што не трэба штодня шукаць магчымасці для вызвалення тысяч беларусаў — а пакуль яны ў няволі, неабходна падтрымліваць іх і быць голасам палітвязняў, не маўчаць ані дня:

— Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі — іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў.

***

Тым часам па ўсім свеце не толькі 21 траўня, але цягам усяго тыдня і пазней, праходзяць акцыі салідарнасці і падтрымкі беларусаў, якія пазбаўленыя волі праз палітычны пераслед з боку ўладаў. Вось да якіх падзей можна далучыцца сёння:

Батумі, Грузія, Плошча Еўропы, 19 гадзін — мітынг і акцыя салідарнасці;

Беласток, Польшча, Сквер Вольнай Беларйсі, 1, 18.00 — акцыя каля кансулята Беларусі;

Варшава, Польшча, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6, 18 гадзін — мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў з удзелам праваабаронцаў, былых вязняў, грамадскіх актывістаў Беларусі і Польшчы;

Варшава, Музей Вольнай Беларусі, 19 гадзін — Вольныя Купалаўцы ладзяць праграму «Слова з-за кратаў»;

Вільня, Літва, Vilniaus g. 20, 17 гадзін — адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе»;

Вільня, Кафедральная плошча, 19 гадзін — мітынг салідарнасці;

Вільня, Vilniaus gatve 16, 20 гадзін — спектакль «Вольныя»;

Клайпеда, Літва, Tremtinių skvere, 19.30 — напісанне лістоў палітвязням;

Люблін, Польшча, Głęboka 45, 10-15 гадзін — у холе факультэта паліталогіі і журналістыкі акцыя «Напішы ліст палітвязню»;

Рыга, Латвія, помнік Свабоды, 19 гадзін — акцыя салідарнасці;

Стакгольм, Швецыя, Sergels torg, 18.30 — мітынг салідарнасці;

Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Святланы Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі;

Тбілісі, Грузія, пляцоўка каля ст.м. «Тэхнічны ўніверсытэт», 19 гадзін — акцыя па напісанню лістоў салідарнасці;

Уроцлаў, Польша, Рынак ля фантану, 18 гадзін — акцыя салідарнасці;

Фларэнцыя, Італія, Piazza Enrico Berlinguer 1, 12 гадзін — арт-перфоманс у Форуме Мандэлы «Галасы, што (не)гучаць» з удзелам былых вязняў Асі Булыбенкі і Віталя Жука.

Цюрых, Швейцарыя, Züghusplatz, 18.30-19.30 — акцыя салідарнасці.

Больш мерапрыемстваў, карта і расклад тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(17)