Ліза Ветрава: «Хачу швэндацца па свету шукаючы прытулак, цудоўна разумеючы, што так яго і не знайду»

Блогерка — пра сваё жыццё ў эміграцыі.

Фота: Instagram Лізы Ветравай

— Зноўку планую ехаць, — піша Ліза Ветрава ў сваім Instagram. — Лаўлю сябе на думцы, што асабліва не мае значэння нават куды. Проста не хачу «прырастаць» да месца. Бо гэта ўсё не мой дом. Ад таго больш за месяц запар знаходзіцца ў адным месцы складана. Адчуваю, што хачу швэндацца па свету шукаючы прытулак, цудоўна разумеючы, што так яго і не знайду. Бо гэта ўсё не мой дом. Стайл Напалеона Орды бі лайк.

Кажуць, беларускі і беларусы ў Беларусі сыходзяць ва ўнутраную эміграцыю. У той час як беларускі і беларусы ў эміграцыі сыходзяць ва ўнутраную Беларусь.

Як казалі мне ў дзяцінстве на такія сітуацыі: і то гаўно, і так насрата. Але гэта парадаксальна прыгожа – адна частка народу пакутуе без іншай і гэта ўзаемна. Мы проста патрэбныя адно адному. Бо беларус беларусу беларус, бо беларуска беларусцы беларуска.

З гэтага пункту гледжання добра, што мы ў 21-м стагоддзі маем магчымасць ствараць свой уласны агульны беларускі свет. Няхай і анлайн. Але гэта такі кайф быць разам, нават анлайн. Мой адмысловы від болю – мець надзею, што будзем разам і афлайн. Дома.

А як вы там сябе адчуваеце, па-за экранам з дадзенымі літарамі?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(9)