Общество
Галіна Несцярчык, «Заўтра тваёй краіны»

Колькасць беларускіх школ змяншаецца

У амаль двухмільённай сталіцы Беларусі ўсяго толькі шэсць беларускамоўных школ і два сталыя беларускамоўныя дзічыя садкі. У абласных і раённых цэнтрах сітуацыя не менш складаня, у некаторых гарадах Беларусі нават няма ўвогуле беларускамоўвых адукацыйных устаноў. Праблему выхавання дзяцей па-беларуску аналізуе «Заўтра тваёй краіны».

Штогод колькасць беларускіх школ змяншаецца прыблізна на адзін працэнт. Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка прыводзіць статыстыку: у гэтым навучальным годзе толькі 20,9 працэнтаў школьнікаў навучаліся ў школах з беларускай мовай навучання. Летась іх было крыху болей — 21,5%. А калі зазірнуць у статыстыку мінулых гадоў, то ў 2004 амаль кожны пяты школьнік вучыўся ў беларускамоўнай школе.

— Калі ў 1993—1994 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання, — кажа Алесь Лозка, — і, напрыклад, у Мінскай вобласці іх было 92,6%, то цяпер гэтая планка стала ніжэй за 18%. І гэтую статыстыку, і сапраўдную яе сутнасць Міністэрства адукацыі хавае ад народа.

Сёння амаль ў двухмільённай сталіцы працуюць толькі шэсць беларускамоўных школ і два цалкам беларускамоўных садкі. Чыноўнікі ад адукацыі кажуць аб не запатрабаванасці беларускай мовы ў дзяцей і іх бацькоў.

— Калі мы прыйшлі запісвацца ў чаргу на месца ў дзіцячы садок, — кажа маці палутарагадавалай Камілы Ляўчук Мілана Харытонава з Брэста, — то у нас нават ніхто не запытаўся, у якую групу — беларускамоўную альбо рускамоўную, мы жадаем аддаць наша дзіця. Чыноўнікі ўсё вырашылі за бацькоў — у Брэсце няма ніводнага сталага беларускамоўнага садка.

Працяг тэкста чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)