Кавалкін: «У Лукашэнкi застаецца толькі Расія. А калі ты залежны толькі ад яе, то гэта канец»

Эканаміст — пра тавараабарот Беларусі з Кітаем, Расiяй i iншымi.

Уладзімір Кавалкін на Еўрарадыё расказаў, як спыненне ўладамі роста цэн паўплывала на стан беларускай эканомікі. 

— Толькі пагоршыўся праз гэта, таму што з’явіліся праблемы з фінансамі ў вытворцаў, інвестыцыямі. Зрабілі горш за кошт бізнесу, які з’язджае з Беларусі. Застаюцца толькі дзяржаўныя прадпрыемствы, якія стала просяць дапамогі, каб працаваць. Але дзе яе узяць, калі эфектыўныя прадпрыемствы пазакрываліся, абанкроціліся.

Другая стаўка Лукашэнкі — на расійскі рынак, кітайскі і азіяцкі. Яму падаецца, што там ён зможа нешта прадаць, падвысіць валютную выручку за кошт гэтага. Будзем назіраць, як атрымаецца.

Чым таргуем з Кітаем і ці ператвараецца Беларусь у кітайскую калонію?

— Калі больш няма куды прадаваць, застаецца толькі Кітай. Былі б іншыя рынкі з больш высокай прэміяй, — прадавалі б ім. Калі Украіна скупала беларускую салярку, бензін, прадавалі ім, але потым увялі санкцыі. Тое самае стала з каліям і іншымі сельскагаспадарчымі вырабамі.

Думаю, што будзе і адваротны гандаль. Адтуль стануць закупаць усякія прамежкавыя тавары для прамысловай вытворчасці, нейкую лакалізацыю ў Беларусі будуць рабіць пад расійскі рынак.

Чым больш у цябе партнёраў, тым больш ты незалежны. Лукашэнка нелігітымны — як знутры краіны, так і вонкава. У яго застаецца толькі Расія. А калі ты залежны толькі ад яе, то гэта канец. Абсалютна зразумела, што МЗС Беларусі, Лукашэнка зацікаўленыя працаваць з Кітаем.

Кавалкін адзначае, што ў Кітая таксама ёсць пэўныя інтарэсы ў Беларусі. Для іх яна цікавая як транзітная краіна, перавалачны пункт паміж Расіяй і ЕС:

— Тут у рэжыма Лукашэнкі і камуністычнага Кітая знаходзяцца кропкі, вакол якіх можна будаваць стасункі.

Для Беларусі, як для краіны, гэта добра, бо калі ёсць такі другі партнёр, Расii будзе цяжэй паглынаць, прымушаць да чагосьці. Добры прыклад быў з Казахстанам, калі туды Пуцін даслаў войскі АДКБ, каб падавіць пратэсты. Але потым быў вымушаны прыбраць іх. Дасведчаныя людзі кажуць, што давялося паразмаўляць з Кітаем, ён быў супраць знаходжання расійскіх войскаў.

читайте также

Але ёсць іншы бок медаля. Калі ты ўкладаеш грошы, то абараняеш аб’ект, у які інвестуеш. Кітай будзе зацікаўлены, каб Беларусь была незалежнай краінай, бо з такой краіны можна штосьці ўзяць. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(45)