Карбалевіч: «Сустрэча Лукашэнкі з амбасадарамі ператварылася ў прапагандысцкую лекцыю»
Палітолаг мяркуе, што Лукашэнка проста пераказаў усе агіткі БТ.
Валер Карбалевіч падсумоўвае вынікі сустрэчы Лукашэнкі з амбасадарамі:
- 1. Лукашэнка незадаволены дзейнасьцю МЗС. «Такіх шараханьняў, як у органах дыпляматычнай службы, не было ні ў адным іншым ведамстве», — заявіў ён.
- Лукашэнка патрабуе агрэсіўнай замежнай палітыкі, заклікае беларускіх дыпляматаў «біць морду» замежным палітыкам.
- Можна меркаваць, што пад выглядам скарачэньня штатаў будзе адбывацца чыстка замежных установаў Беларусі. Лукашэнка заявіў: «Прыйшоў час ўсю сыстэму сур'ёзна страсянуць… Трэба даць прынцыповую ацэнку рабоце з кадрамі нашага зьнешнепалітычнага ведамства». Застануцца толькі абсалютна ляяльныя, «байцы, але без зброі».
- Галоўная функцыя беларускіх амбасадараў цяпер – не толькі прасоўваньне экспарту, але і прапаганда. У стылі БТ.
- Прагучала пагроза, што хутка з Беларусі ў Эўропу пойдуць узброеныя нелегальныя мігранты.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное