Общество
Святлана Станкевіч, фота Андрэя Рогача

Калядоўшчыкаў на весцы аддзячваюць кілбасамі і гарэлкай

У вёску Данюшава Смаргонскага раёна завіталі калядоўшчыкі, якіх, поводле слоў мясцовых жыхароў, тут ніколі не бачылі…

Вёска знаходзіцца ў дзесяці кіламетрах ад райцэнтра. У Данюшава не ходзяць аўтобусы, тут няма крамы, а з насельніцтва амаль ці набярэцца дзесяткі два жыхароў. Сюды незнаёмцы і завіталі ўдзевяцярых — з каляднай зоркай, казой і песнямі.

Нягледзячы на тое, што для данюшаўцаў усё было ў навіну, аддзячылі калядоўшчыкаў ў кожнай хаце хто чым мог. У кошыку «механошы» былі кілбасы, пханыя пальцам, святочныя булкі, грошы і мясцовая 60-градусная гарэлка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)